Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2019

21 лютага - Дзень беларускай мовы

  Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – дзеці кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш.
  А для тага, каб нашыя выхаванцы змаглі авалодаць беларускай мовай у дашкольнай установе прайшой цэлы тыдзень прысвечаны роднай мове. На працягу тыдня дзеці ўсіх узроставых груп знаёмяцца са скарбамі мінулага. Выхавальнікі праводзілі розныя віды дзейнасці. У працэсе сумеснай дзейнасці дарослага і дзяцей, з’явілася магчымасць для ўзбагачэння слоўніка дзяцей. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні выхавальніка і прымалі ўдзел у розных відах дзейнасці. Кожны з іх адчуў сябе часцічкай гісторыі беларускага народа.