Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.07.2021

У сялянскай хаце

Ад прадзедаў спакон вякоў
мне засталася спадчына,
Памiж сваiх i чужакоў
яна мне ласкай матчынай

Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. А пры святле свечкі на покуці ў бацькоўскай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню. 
  Яркімі і насычанымі атрымаліся забавы у куточку сялянскай хаты, якія прайшлі 6 ліпеня у дашкольным цэнтры. Выхаванцаў гасцінна сустракала гаспадыня. Яна пазнаёміла сваіх гасцей з сялянскім бытам  і выглядам хаты, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем, з народнымі беларускімі гульнямі.
  Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі пра хлеб. Асабліва ім спадабаліся беларускія гульні. У ходзе гульняў выхаванцы засвойвалі беларускія словы, запаміналі, як з ільну робяць тканіну.