Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2022

"Квітней наша родная мова!"

Падчас святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў  дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці "Cонейка" г.Слуцка” прайшоў тэматычны тыдзень пад дэвізам "Квітней наша родная мова!". Мэтай якога было далучэнне дзяцей да векавых традыцый свайго народа, ведаў імі сваіх каранёў, а таксама паказаць дзецям, што мы розныя, але мы - разам. Кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі. "Мой родны кут, як ты мне мілы..."  такімі словамі  пачаўся інтэрактыўны занятак  “Мая Радзіма”, на якім выхаванцы пашыралі свае веды аб Рэспубліцы Беларусь, сімвалах краіны.

Хто не любіць казкі, казкі любяць усе. Выхаванцы не толькі слухаюць беларускія казкі, але   спрабуюць паказваць тэатралізаваныя імправізацыі па творах. Дзеці сярэдняй групы “Васількі” падрыхтавалі драматызвцыю беларускай народнай казкі “Пых”.

"Не проста  ў словы я гуляю, на мове роднай размаўляю" пад такім дэвізам прайшоў конкурс чытычоў. Дашкольнікі з вялікай цікавасцю і радасцю чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў народныя гульні. Для павелічэння слоўнікавага запасу выхаванцаў педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі распрацавалі камп’ютарную гульню “Родныя словы”.