Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2023

"Тыдзень беларускай мовы"

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” г. Слуцка” з 15 па 21 лютага прайшоў “Тыдзень беларускай мовы”, прымеркаваны Міжнароднаму дню роднай мовы. У рамках тэматычнага тыдня педагогамі ўстановы дашкольнай адукацыі былі арганізаваны розныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы сярод выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў.

Ва ўсіх узроставых групах праводзіліся розныя віды гульняў (дыдактычныя гульні "Складзі і назаві", "Беларускія рамёствы", "Хто дзе жыве", «Беларуская кухня», «Складзі сцяг», слоўныя гульні "Скажы далей", "перакладчыкі", гульні-драматызацыі і іншыя). 

У “Беларускай хатцы” ўстановы дашкольнай адукацыі прайшлі тэматычныя заняткі для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп, а таксама дзяцей, якія наведваюць аб'яднанне па інтарэсах «Роднае слова».

У кніжных кутках усіх узроставых груп былі арганізаваны выставы кніг на беларускай мове. Дзецям на працягу ўсяго тыдня чыталі мастацкія творы на беларускай мове. Выхаванцамі старэйшай групы была падрыхтавана драматызацыя беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”.